Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

17 Жнв 2017

Алея акадэмікаў з'явіцца ў Батанічным садзе ў гонар Года навукі

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Алея акадэмікаў з'явіцца ў Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі ў гонар Года навукі, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар установы Уладзімір Ціток.

"Спачатку яе планавалася назваць Алеяй выдатных вучоных і дзеячаў навукі, але ўсё ж такі спыніліся на назве Алея акадэмікаў. Гэту алею з таполяў Сімона заклалі ў час суботніка 22 красавіка, але яшчэ не ўстаноўлены памятны знак. Расліны пакуль у працэсе вегетацыі. Урачыстае адкрыццё алеі плануецца восенню", - сказаў Уладзімір Ціток. Стварэнне Алеі акадэмікаў у Батанічным садзе ўваходзіць у рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні Года навукі.

Цэнтральны батанічны сад - захавальнік генафонду раслін і вядучы навуковы цэнтр краіны ў галіне інтрадукцыі і акліматызацыі раслін, аховы навакольнага асяроддзя, фізіялогіі і біяхіміі раслін. Ён з'яўляецца адным з буйнейшых батанічных садоў Еўропы як па плошчы, так і па складзе калекцыйных фондаў: калекцыі і экспазіцыі налічваюць больш за 9 тыс. назваў раслін розных кліматычных зон свету, у тым ліку 2,3 тыс. - закрытага грунту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі