У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

7 Лют 2018

Ала Цупер стане сцяганосцам зборнай Беларусі на адкрыцці Алімпіяды

8 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На адкрыцці XXIII зімовых Алімпійскіх гульняў у Пхёнчхане сцяганосцам зборнай Беларусі стане фрыстайлістка Ала Цупер, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе НАК.

Сцяганосцам зборнай алімпійская чэмпіёнка-2014 у Сочы Ала Цупер была выбрана на агульным сходзе беларускіх спартсменаў у Пхёнчхане.

Паводле слоў шэфа місіі беларускай каманды на Гульнях Аляксандра Баравулі, кандыдатура Алы Цупер - самая падыходзячая. "Ужо 10 лютага пачнуцца спаборніцтвы па біятлоне, лыжных гонках, шорт-трэку і канькабежным спорце. Мы зыходзілі з таго, каб не парушыць графік падрыхтоўкі спартсменаў да важнейшых стартаў чатырохгоддзя, - падкрэсліў ён. - Да таго ж сцяганосцам павінен быць вопытны, знакаміты і вядомы атлет. У Алы Цупер усё гэта ёсць. Ды і, як вядома, спартсменка збіраецца пазмагацца за медаль і на Гульнях у Пхёнчхане. На наш погляд, з усіх бакоў дастойны выбар".

У розны час сцяг беларускай дэлегацыі на Алімпійскіх гульнях неслі вядомыя спартсмены. На зімовых Гульнях-2010 у Ванкуверы гэта роля была адведзена хакеісту Алегу Антоненку. На Алімпіядзе-2012 у Лондане беларускі сцяг нёс тэнісіст Максім Мірны, які на гэтых стартах у пары з Вікторыяй Азаранка стаў уладальнікам золата. На Алімпійскіх гульнях-2014 у Сочы сцяганосцам быў алімпійскі чэмпіён фрыстайліст Аляксей Грышын, а праз чатыры гады на Алімпіядзе-2016 у Рыа ганаровая місія была ўскладзена на веласіпедыста Васіля Кірыенку.

У беларускай дэлегацыі пакуль не называюць дакладную колькасць атлетаў і трэнераў, якія пройдуць па Алімпійскім стадыёне на цырымоніі адкрыцця 9 лютага. Многае будзе залежаць ад надвор'я. Арганізатары нават разаслалі прадстаўнікам каманд і журналістам падрабязны прагноз. Напрыклад, у дзень адкрыцця чакаецца ад пяці да дзесяці градусаў марозу.

Адкрыццё зімовых Алімпійскіх гульняў у Пхёнчхане адбудзецца 9 лютага ў 14.00. Тэлеканал "Беларусь 1" правядзе прамую трансляцыю цырымоніі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс