У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

14 Май 2020

Акцыя "Чысты вадаём" стартуе ў Беларусі 18 мая

Акцыя
Фота з архiва

14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Акцыя "Чысты вадаём" пройдзе ў Беларусі 18-24 мая, паведамілі БЕЛТА ў Беларускім таварыстве паляўнічых і рыбаловаў.

"Акцыя ў першую чаргу накіравана на экалагічнае выхаванне ўсіх слаёў насельніцтва, прыцягненне ўвагі да праблемы забруджвання, а таксама на прывядзенне ў парадак прыбярэжнай зоны вадаёмаў і вадацёкаў напярэдадні адкрыцця сезона масавага актыўнага адпачынку на прыродзе", - адзначылі ў БТПР.

Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў прапануе ўсім жадаючым далучыцца да акцыі і сабраць смецце на берагах вадаёмаў. Можна звярнуцца ў раённыя ўстановы БТПР па месцы жыхарства: там выдадуць усё неабходнае (пакеты для смецця, пальчаткі) і дапамогуць вывезці сабранае смецце.

Акцыя "Чысты вадаём" праводзіцца штогод пачынаючы з 2014 года. Ініцыятарам яе правядзення і арганізатарам выступае Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў. Штогод супрацоўнікі БТПР сумесна з прадстаўнікамі розных арганізацый і іншымі ўдзельнікамі акцыі прыводзяць у парадак каля 1 тыс. км берагавой лініі вадаёмаў і вадацёкаў краіны.

"Берагі нашых рэк і азёр становяцца чысцей. Аб гэтым сведчыць той факт, што з кожным годам змяншаецца аб'ём прыбранага смецця з аднаго кіламетра берагавой лініі", - адзначылі ў БТПР. Так, у 2016 годзе на 1 км берагавой лініі прыпадала ў сярэднім 0,83 куб. м смецця, у 2017-м - 0,78 куб.м, у 2018-м - 0,65 куб.м, у 2019-м - 0,63 куб.м.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс