У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

29 Крс 2015

Адзіны ў Беларусі экзэмпляр Радзівілаўскай Бібліі прадстаўлены на выстаўцы ў Мірскім замку

29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адзіны ў Беларусі экзэмпляр Радзівілаўскай (Брэсцкай) Бібліі прадстаўлены на выстаўцы кніг у Мірскім замку. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі арганізатары экспазіцыі ў замку.

На выстаўцы паказана 29 экспанатаў, жамчужынай з'яўляецца адзіны на гэты час экзэмпляр Радзівілаўскай Бібліі 1563 года выдання, які захаваўся на тэрыторыі Беларусі. Сусветна вядомая біблія была надрукавана ў Брэсцкай друкарні. Кніга ўяўляе сабой поўны тэкст Святога Пісання на польскай літаратурнай мове XVI стагоддзя. Гэта біблія стала адным з самых поўных і дасканалых выданняў свайго часу на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага. У ёй 738 старонак, 14 гравюр. З вялікім майстэрствам выкананы застаўкі, віньеткі, вялікія літары-ініцыялы. На палях старонак размяшчаюцца каментарыі да тэксту. Гравюры з Радзівілаўскай Бібліі прызнаны шэдэўрамі беларускай графікі. На тытульным лісце выгравіраваны герб Радзівілаў. На першай старонцы прысутнічае прысвячэнне каралю Жыгімонту Аўгусту. Упершыню ў гісторыі кнігадрукавання Беларусі ў Брэсцкай Бібліі змешчаны прадметны паказальнік.

Экспазіцыя кніг радзівілаўскай бібліятэкі эпохі Мікалая Радзівіла Чорнага падабрана з фондаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Калекцыя кніг, якія належалі Радзівілам, з фондаў ЦНБ НАН - адзін з самых вялікіх кніжных збораў, што захаваліся на тэрыторыі Беларусі. У яго складзе больш як 3,5 тыс. друкаваных і рукапісных дакументаў. Тэматыка выданняў, якія ўваходзяць у бібліятэку, вызначаецца вялікай разнастайнасцю, закранае розныя сферы чалавечага жыцця.

Выстаўка будзе прадаўжацца да 27 мая ўключна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс