Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

25 Май 2015

Адзін залаты і 16 сярэбраных медалёў прывезла беларуская каманда з чэмпіянату WorldSkills краін СНД

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адзін залаты і 16 сярэбраных медалёў прывезла беларуская каманда з адкрытага чэмпіянату WorldSkills краін СНД, які праходзіў у Казані. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў аргкамітэце турніру.

У кампетэнцыі "Дызайн адзення" навучэнка Мінскага дзяржаўнага ПТК швейнай вытворчасці Вольга Закрэўская ўдастоена золата. Па ўсіх іншых прадстаўленых спецыяльнасцях - цырульніцкае майстэрства, поварская справа, абліцоўка пліткай, сталярная справа і г.д., беларусы атрымалі сярэбраныя ўзнагароды. Такія вынікі турніру WorldSkills СНД+ былі агучаны ў ходзе цырымоніі афіцыйнага закрыцця чэмпіянату. Да апошняга моманту інфармацыя аб тым, хто ж пераможа, нават для экспертаў адной кампетэнцыі заставалася закрытай. Свае балы журы адпраўляла ў спецыяльны цэнтр электроннай апрацоўкі паведамленняў.

Цяпер беларуская каманда будзе рыхтавацца да сусветнага чэмпіянату WorldSkills Competition, які пройдзе ў Сан-Паўлу (Бразілія) у жніўні 2015 года. Беларуская прафесійная адукацыя на конкурсе, дзе прыме ўдзел больш як 70 краін, будзе прадстаўлена спецыялістамі па гэтых жа 17 кампетэнцыях.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі