Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

17 Снж 2015

Адпачынак у Беларусі - для расіян самы танны ў краінах СНД

17 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь у 2015 годзе стала самай бюджэтнай краінай СНД для адпачынку расія. Такія даныя прадаставіў БЕЛТА расійскі турыстычны анлайн-сэрвіс Travel.ru.

Паводле даных Travel.ru, расійскія турысты трацілі на атэлі Беларусі ў 2015 годзе ў сярэднім 4,2 тыс. расійскіх рублёў у суткі. Для параўнання: ва Украіне траты расіян на атэлі складалі ў сярэднім 4,5 тыс. расійскіх рублёў у суткі, а ў Казахстане - 7,1 тыс. расійскіх рублёў.

У цэлым самае таннае пражыванне ў атэлях за мяжой у 2015 было ў Марока (3 тыс. расійскіх рублёў у суткі), Літве (3,1 тыс. расійскіх рублёў) і Балгарыі (3,3 тыс. расійскіх рублёў), самае дарагое - у Швейцарыі (15,1 тыс. расійскіх рублёў) і Вялікабрытаніі (11,4 тыс. расійскіх рублёў). Таксама ў дзясятку самых дарагіх для расійскіх турыстаў краін па выніках 2015 года ўвайшлі ЗША, Сінгапур, Ізраіль, ААЭ, Францыя, Нідэрладны, Мексіка і Данія.

Рэйтынг складзены паводле даных броняў атэлей з 1 студзеня па 31 снежня 2015 года турыстамі, якія падарожнічаюць самастойна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі