Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

3 Май 2018

Адкрыты прыём заявак на ўдзел у юбілейным кінафестывалі "Лістапад"

3 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адкрыты прыём заявак на ўдзел у юбілейным XXV Мінскім міжнародным кінафестывалі "Лістапад", які пройдзе з 2 па 9 лістапада 2018 года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА арганізатары.

Заяўкі на ўдзел у фестывалі прымаюцца да 9 верасня па шасці конкурсных праграмах: асноўны конкурс ігравога кіно; конкурс ігравога кіно "Маладосць на маршы"; асноўны конкурс дакументальнага кіно; конкурс нацыянальных кінашкол (дакументальнае кіно); конкурс фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі "Лістападзік"; нацыянальны конкурс.

Да ўдзелу ў "Лістападзе" прымаюцца поўнаметражныя карціны, створаныя за апошнія паўтара года. Кароткаметражныя работы могуць прымаць удзел толькі ў нацыянальным конкурсе і конкурсе нацыянальных кінашкол.

З парадкам, умовамі і тэрмінамі падачы заявак можна азнаёміцца на сайце фестывалю.

Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" - самая вялікая і статусная кінападзея Беларусі - штогод праводзіцца ў лістападзе. "Лістапад" акрэдытаваны Міжнароднай федэрацыяй асацыяцый кінапрадзюсераў (FIAPF) як конкурсны фестываль фільмаў краін Балтыі, Цэнтральнай Азіі, Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

У "Лістападзе" штогод удзельнічае каля 150 фільмаў з больш як 50 краін, праходзіць звыш 200 паказаў на пяці пляцоўках сталіцы. Паказы фільмаў суправаджаюцца сустрэчамі гледачоў з аўтарамі ў фармаце Q&A. Шырокую праграму дапаўняюць майстар-класы і рэтраспектыўныя паказы. ММКФ "Лістапад" кожны год наведваюць амаль 40 000 гледачоў і больш за 100 гасцей з усяго свету.

Заснавальнікамі ММКФ "Лістапад" з'яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі