Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Стд 2021

Адборы на конкурсы "Славянскага базару" пройдуць у Мінску 22 і 25 студзеня

Адборы на конкурсы

11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Другі этап нацыянальнага адбору на XXX Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" адбудзецца 22 і 25 студзеня ў Мінску, паведамілі БЕЛТА арганізатары.

Конкурсныя праслухоўванні да XXX Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2021" і ХIX Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск-2021" пройдуць у Маладзёжным тэатры эстрады. Другі этап адборачных тураў будзе ў рэжыме жывога гуку ў суправаджэнні фанаграмы з музыкай і пры неабходнасці бэк-вакалу, што не дубліруе саліруючы голас.

Адбор удзельнікаў да дзіцячага музычнага конкурсу запланаваны на 22 студзеня, да конкурсу выканаўцаў эстраднай песні - на 25 студзеня. Рэгістрацыя і жараб'ёўка адбудуцца з 10.00 да 11.30, праслухоўванне - з 12.00 да 16.00.

Па выніках другога этапу рашэннем экспертнай групы, склад якой зацвярджаецца Міністэрствам культуры, для фіналу нацыянальнага адбору выбіраюць 10 удзельнікаў да конкурсу выканаўцаў эстраднай песні і 10 - да дзіцячага музычнага конкурсу.

Фінал нацыянальнага адбору да міжнародных конкурсаў пройдзе не пазней за 20 сакавіка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі