Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

7 Сак 2012

Аб візіце Міністра замежных спраў Ісламскай Рэспублікі Іран Алі Акбара Салехі ў Беларусь

5-7 сакавіка 2012 г. праходзіць візіт Міністра замежных спраў Ісламскай Рэспублікі Іран Алі Акбара Салехі ў Беларусь. 6 сакавіка ў МЗС адбыліся перагаворы Міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава з А.А.Салехі.

Для даведкі: Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Ісламскай Рэспублікай Іран устаноўлены ў сакавіку 1993 г. У снежні 1997 г. у Іране адкрыта Пасольства Рэспублікі Беларусь. З лютага 2001 г. у Мінску працуе Пасольства Ірана.

Паміж краінамі дасягнуты высокі ўзровень палітычных сувязей. Ажыццяўляецца актыўны абмен візітамі.

У рамках развіцця дагаворна-прававой базы двухбаковага супрацоўніцтва бакамі падпісана 36 міждзяржаўных і міжведамасных дагавораў, у тым ліку пакет базавых эканамічных пагадненняў.

Асноўным артыкулам беларускага экспарту ў Іран з'яўляюцца акрылавыя валокны і жгут, пастаўкі якіх па выніках 2011 года выраслі на 46,6 працэнта і склалі $60,3 млн.

У 2011 годзе ў Іран пастаўлена беларускіх грузавых аўтамабіляў на суму $43,1 млн. (у 2010 г. - $26,2 млн.), а з улікам машынакамплектаў - амаль $46,8 млн.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі