Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Кст 2010

Аб візіце амерыканскага кангрэсмена У.Дэлаханта

13-15 кастрычніка 2010 года ў Мінску з рабочым візітам знаходзіўся старшыня падкамітэта па Еўропе камітэта па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША Уільям Дэлахант.

У ходзе візіту адбыліся сустрэчы амерыканскага кангрэсмена з прэм'ер-міністрам Рэспублікі Беларусь Сяргеем Сідорскім, старшынёй праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Пятром Пракаповічам, міністрам эканомікі Мікалаем Снапковым, у ходзе якіх былі абмеркаваны пытанні гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва Беларусі і ЗША. У.Дэлаханту таксама была прадстаўлена разгорнутая інфармацыя аб сацыяльна-эканамічным развіцці Беларусі.

Кангрэсмен У.Дэлахант быў прыняты кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Макеем. У ходзе сустрэчы былі разгледжаны актуальныя пытанні беларуска-амерыканскіх адносін і іншыя тэмы, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі