Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

25 Кст 2011

Аб выніках знешняга гандлю ў студзені-жніўні 2011 г.

Па матэрыялах брыфінгу начальніка ўпраўлення інфармацыі - прэс-сакратара МЗС Андрэя Савіных, праведзенага для прадстаўнікоў СМІ 20 кастрычніка 2011 года

Вынікі студзеня-жніўня бягучага года сведчаць аб устойлівых станоўчых тэндэнцыях у знешнім гандлі.

Забяспечваецца стабільны штомесячны прырост экспарту тавараў і паслуг. Калі ў студзені мы адзначалі істотнае адставанне экспарту ад імпарту (37 працэнтных пунктаў), то па выніках студзеня-жніўня тэмпы росту экспарту ўжо апярэджвалі імпарт больш чым на 17 працэнтаў.

За гэты перыяд экспарт тавараў павялічыўся на 10,6 млрд. долараў, паслуг - на 540 млн. долараў.

Важным фактарам з'яўляецца той факт, што высокія тэмпы росту экспарту абумоўлены, у першую чаргу, павелічэннем фізічных аб'ёмаў паставак беларускай прадукцыі на 33,3 працэнта пры росце сярэдніх экспартных цэн на 26,5 працэнта.

У рамках праводзімай работы па геаграфічнай дыверсіфікацыі экспарту нарошчваюцца пастаўкі ў 16 новых краін (Бахрэйн, Барбадас, Балівія, Бруней-Дарусалам, Камбоджа, Бенін, Дамініканская Рэспубліка, Эль-Сальвадор, Мазамбік, Нідэрландскія Антылы, Аруба, Самалі, Сурынам, Трынідад і Табага, Буркіна-Фасо, Уругвай).

Геаграфічная дыверсіфікацыя экспарту падтрымліваецца мерамі па пашырэнню наменклатуры тавараў, якія пастаўляюцца на традыцыйныя рынкі збыту.

У выніку прымаемых мер і іх узаемасувязі з мерамі грашова-крэдытнай і бюджэтна-падатковай палітыкі ў студзені-жніўні бягучага года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года адмоўнае сальда ў гандлі таварамі і паслугамі зменшылася на 1,6 млрд. долараў і склала 2 млрд. долараў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі