Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

24 Врс 2010

Аб удзеле міністра замежных спраў Беларусі С.Мартынава ў 65-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН

Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў прадаўжае ўдзел у рабоце 65-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.

23 верасня кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства выступіў на міністэрскай нарадзе ў падтрымку Дагавора аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў (ДУЗЯВ). У выступленні С. Мартынаў адзначыў, што дагавор прадаўжае набліжацца да ўніверсальнага статусу. Міністр падкрэсліў, што Беларусь, з'яўляючыся першай дзяржавай, якая добраахвотна адмовілася ад ядзернай зброі, адна з першых падпісала ДУЗЯВ. У сувязі з гэтым кіраўнік МЗС Беларусі выказаў надзею на тое, што заклік міністэрскай дэкларацыі ДУЗЯВ, адобранай удзельнікамі нарады, будзе рашуча і безумоўна падтрыманы ўсімі адказнымі членамі міжнароднай супольнасці.

Кіраўнік беларускай дэлегацыі таксама прыняў удзел у нефармальнай сустрэчы міністраў замежных спраў дзяржаў - членаў АДКБ, у час якой былі абмеркаваны пытанні каардынацыі пазіцый па найбольш актуальных для дзяржаў - членаў АДКБ пытаннях парадку дня 65-й сесіі ГА  ААН.

С. Мартынаў правёў двухбаковыя сустрэчы з міністрамі замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым, Фінляндыі - Аляксандрам Стубам, ААЭ - Шэйхам Абдулахам бін Заедам аль Наянам, Сальвадора - Уга Банілам.

Міністр замежных спраў Беларусі і яго сальвадорскі калега падпісалі пратакол аб супрацоўніцтве паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзвюх краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі