Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Врс 2009

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргея Алейніка з прадстаўнікамі Фонду ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА)

31 жніўня  2009 году ў Минску адбылася  сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргея Алейніка з намеснікам Выканаўчага дырэктара  Фонду ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) Пурнімай Мане і рэгіянальным дырэктарам ЮНФПА для краін Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі Тэадорай Фірэнс.

Прадстаўнікі ЮНФПА бяруць удзел у Рэгіянальным форуме рэлігійных арганізацый краін Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі па пытаннях народонасельніцтва і развіцця, які праходзіць у Мінску з 31 жніўня па 2 верасня 2009 году.

Падчас сустрэчы бакі абмяркавалі перспектывы супрацоўніцства паміж Рэспублікай Беларусь і ЮНФПА. Намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік, які даў пазітыўную адзнаку спрыянню, якое ЮНФПА аказаў Беларусі ў правядзенні перапісу насельніцтва ў 1999 году і ў падрыхтоўцы перапісу 2009 году, запрасіў кіраўніцтва  Фонду пашырыць формы двухбаковага супрацоўніцтва, поставіўшы яго на больш сістэмную аснову, у прыватнасці, шляхам распрацоўкі адмысловай праграмы для Беларусі на 2011–2015 гады.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі