Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Ліс 2011

Аб адкрыцці Ганаровага консульства Рэспублікі Беларусь у Гамбургу

23 лістапада адбылося адкрыццё Ганаровага консульства Рэспублікі Беларусь у Гамбургу. Урачыстая цырымонія прайшла пры ўдзеле старшыні зямельнага парламента Каролы Файт, афіцыйнага прадстаўніка сенацкай канцылярыі, членаў дыпламатычнага і консульскага корпуса, акрэдытаванага ў Гамбургу, прадстаўнікоў эканамічнай і культурнай эліты горада. У мерапрыемстве прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія Андрэй Гіро. Кіраўнік беларускай дыпмісіі прадставіў ганаровага консула Рэнэ Шродэра і праінфармаваў удзельнікаў цырымоніі аб асноўных напрамках яго работы. А.Гіро правёў таксама шэраг сустрэч з прадстаўнікамі гамбургскага бізнесу.

Для даведкі: Консульская акруга Ганаровага консульства ў Гамбургу ўключае дзве федэральныя зямлі - Гамбург і Шлезвіг-Гольштэйн. Гамбург - другі па колькасці горад ФРГ (насельніцтва каля 1,8 млн. жыхароў) і другі па велічыні марскі порт Еўропы. Мае статус адной з 16 федэральных земляў ФРГ. Уваходзіць у лік найбольш эканамічна развітых рэгіёнаў Германіі і ЕС. У 2010 годзе яго ВУП склаў 88,3 млрд. еўра. Буйнейшы работадавец горада - гамбургскі порт. Гамбург адыгрывае значную ролю ў міжнародным суднаходстве. Да Гамбурга прыпісана 2/3 усяго танажу гандлёвага флоту ФРГ. У горадзе, які па праву лічыцца галоўнай гандлёвай пляцоўкай Германіі, працуюць каля 40 тысяч гандлёвых кампаній.

Шлезвіг-Гольштэйн з'яўляецца паўночнай і адной з самых малых земляў ФРГ. Яго плошча складае 15,799 тыс.км2, насельніцтва - 2,834 млн. чалавек. ВУП зямлі ў 2010 годзе склаў 75,6 млрд. еўра. Асноўныя галіны эканомікі: медыцына, караблебудаванне, энергетыка, інфармацыйныя і камунікацыйныя тэхналогіі, авіяцыйная прамысловасць, харчовая прамысловасць, турызм, хімічная прамысловасць. Важнейшы фактар эканамічнага развіцця рэгіёну - марская галіна. У ёй працуюць 1,7 тыс. прадпрыемстваў (47 тыс. чалавек). Аснова галіны - караблебудаванне. У рэгіёне знаходзіцца 7 марскіх верфяў. Звыш 30 партоў зямлі штогод служаць перавалачнай базай для 50 млн. тон грузаў і звыш 15 млн. пасажыраў. У Шлезвіг-Гольштэйн размешчаны буйнейшы германскі порт на Балтыйскім моры - у Любеку.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі