Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

14 Лют 2012

Аб абранні прадстаўніка Беларусі намеснікам старшыні Камісіі ААН па сацыяльным развіцці

10 лютага 2012 г. падчас першага пасяджэння 51-й сесіі Камісіі па сацыяльным развіцці адбыліся выбары бюро Камісіі. Старшынёй стаў Пастаянны прадстаўнік Непала Дж. Чандра Ачарыэ.

У склад бюро Камісіі абраны таксама тры намеснікі старшыні, у тым ліку ад Усходнееўрапейскай рэгіянальнай групы – саветнік Пастаяннага прадстаўніцтва Беларусі пры ААН Ларыса Бельская. Ад афрыканскай і заходнееўрапейскай рэгіянальных групаў у склад бюро ўвайшлі адапаведна прадстаўнікі Егіпта і Іспаніі.
 
Прыярытэтнай тэмай папярэдняга парадку дня 51-й сесіі Камісіі па сацыяльным развіцці вызначана “Пашырэнне правоў і магчымасцей людзей у мэтах дасягнення выкаранення галечы, сацыяльнай інтэграцыі, поўнай занятасці і годнай працы для ўсіх”.
 
Акрамя таго ў рамках сесіі плануецца зрабіць агляд выканання планаў і праграмаў дзеянняў ААН, якія тычацца інвалідаў, моладзі, людзей ва ўзросце, сям’і, а таксама разгледзець праграмныя і арганізацыйныя пытанні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі