Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Врс 2011

Аб 66-й сесіі Генасамблеі ААН

14 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Сяргей Мартынаў узначальвае ўрадавую дэлегацыю Рэспублікі Беларусь на 66-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН, якая 13 верасня адкрылася ў штаб-кватэры Арганізацыі ў Нью-Ёрку, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Прыярытэтнай задачай беларускай дэлегацыі стане падтрыманне знешнепалітычных ініцыятыў у галіне нарошчвання міжнародных намаганняў па барацьбе з гандлем людзьмі, фарміравання эфектыўнага міжнароднага механізму павышэння даступнасці тэхналогій, выкарыстання новых і ўзнаўляльных крыніц энергіі для краін, якія сталі на шлях развіцця, і краін з пераходнай эканомікай, узмацнення міжнароднай падтрымкі развіцця дзяржаў з сярэднім узроўнем даходу, а таксама садзейнічання працвітанню наступных пакаленняў.

У парадак дня сесіі ўключана амаль 170 пытанняў. Ключавой тэмай стане выпрацоўка ўзгодненых крокаў міжнароднай супольнасці па пераадоленню наступстваў сусветнага фінансава-эканамічнага крызісу, у тым ліку мер па ўдасканаленню міжнароднай фінансавай сістэмы. Адбудзецца абмеркаванне шляхоў умацавання ролі ААН у прадухіленні і ўрэгуляванні лакальных узброеных канфліктаў, якія нясуць пагрозу для падтрымання міжнароднага міру і бяспекі. Акрамя таго, прадметам дыскусіі стане падрыхтоўка да маючай адбыцца ў 2012 годзе ў Рыа-дэ-Жанейра Канферэнцыі ААН па ўстойліваму развіццю, а таксама правядзенню ў наступным годзе мерапрыемстваў у рамках абвешчанага Генеральнай асамблеяй ААН Міжнароднага года ўстойлівай энергетыкі для ўсіх.

У пачатковы перыяд сесіі адбудуцца тэматычныя мерапрыемствы, сярод якіх сустрэча высокага ўзроўню па ядзернай бяспецы і захаванасці, а таксама Канферэнцыя па больш хуткаму ўступленню ў сілу Дагавора аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў.

Па ініцыятыве Беларусі 26 верасня будзе праведзена другая міністэрская сустрэча групы сяброў, якія аб'ядналіся ў барацьбе з гандлем людзьмі.

Беларуская дэлегацыя таксама прыме ўдзел у нефармальнай міністэрскай сустрэчы дзяржаў - членаў АДКБ, якая пройдзе 26 верасня пад старшынствам міністра замежных спраў Беларусі. Запланаваны таксама сустрэчы кіраўніка беларускай дэлегацыі з кіраўніцтвам Сакратарыята ААН і кіраўнікамі знешнепалітычных ведамстваў шэрагу дзяржаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі