У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Кст 2015

450-тоннік БелАЗа двойчы трапіў у Кнігу рэкордаў Гінеса

5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Самазвал БелАЗ грузападымальнасцю 450 т двойчы трапіў у Кнігу рэкордаў Гінеса, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства прамысловасці Беларусі.

"ААТ "БЕЛАЗ" атрымала сертыфікаты ад кампаніі GuinnessWorldRecords. Сусветна вядомае выданне "Кніга рэкордаў Гінеса" дакументальна зафіксавала адразу два рэкорды ў выкананні нашага 450-тоннага самазвала БелАЗ-75710", - адзначылі ў прэс-службе. Так, беларускі самазвал стаў рэкардсменам як самы вялікі двухвосевы самазвал у свеце, акрамя таго, у Кнігу рэкордаў трапіў яго кузаў як самы вялікі кузаў кар'ернага самазвала.

На прадпрыемстве растлумачылі, што ў канцы верасня прыйшло афіцыйнае пацвярджэнне аб занясенні гэтых двух дасягненняў у Кнігу рэкордаў Гінеса. "Цяпер мы можам паведаміць аб гэтым і рэкламаваць свой рэкорд", - падкрэслілі спецыялісты БелАЗа.

Рэкардсмен БелАЗ-75710 ужо больш за год працуе ў разрэзе "Чарнігавец" Расійскай Федэрацыі. За гэты час самазвал перавёз каля 4 млн т грузу. Прабег склаў 52 тыс. км. "Умоўна ён адзін раз аб'ехаў Зямлю вакол экватара і пайшоў на другі круг", - адзначылі ў прэс-службе.

Беларускі аўтамабільны завод (Жодзіна) заснаваны ў верасні 1948 года. У 2010-м БелАЗ стаў акцыянерным таварыствам. З верасня 2012 года ААТ "Беларускі аўтамабільны завод" з'яўляецца кіруючай кампаніяй "БелАЗ-Холдынга". БелАЗ - буйны сусветны вытворца кар'ерных самазвалаў вялікай і асабліва вялікай грузападымальнасці, а таксама іншага цяжкага транспартнага абсталявання, што прымяняецца ў горназдабыўной і будаўнічай галінах прамысловасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс