Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Лют 2022

"3D-друк гісторыі": на выстаўцы ў Мінску можна стварыць уласную крэпасць з дэталей


Фота арганізатараў

9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстаўка "Магічны свет. 3D-друк гісторыі" праходзіць у філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь "Дом-музей I з'езда РСДРП", паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

На выстаўцы прадстаўлены надрукаваныя на 3D-прынтары архітэктурны макет Крэўскага замка, будынкі чыгуначнага вакзала канца ХІХ-пачатку ХХ стагоддзя (станцыя Гаўя), Дома-музея I з'езда РСДРП і іншыя аб'екты.

"З дапамогай спецыяльнага прынтара для хуткага стварэння поўнаразмерных дэталей, габарытных канструкцый і ландшафтных аб'ектаў можна ўбачыць, як працуе 3D-друк, а таксама паглядзець навучальныя фільмы. У кожнага наведвальніка выстаўкі ёсць магчымасць стварыць уласную крэпасць з дэталей, надрукаваных на спецыяльным абсталяванні, а таксама сабраць розныя канструктары, галаваломкі, вырабленыя пры дапамозе 3D-друку", - расказалі ў гістарычным музеі.

Выставачны праект расказвае аб метадах вытворчасці дэталей з дапамогай 3D-друку, які атрымаў развіццё ў пачатку 1980-х. Усяго толькі за тры дзесяцігоддзі тэхналогія перайшла ад вырабу папяровых і пластыкавых прататыпаў да непасрэднага атрымання гатовых функцыянальных прадметаў. Тэхналогія дае магчымасць атрымліваць прататыпы і вырабы, якія шырока выкарыстоўваюцца ў машынабудаванні, авіякасмічнай галіне, медыцыне, архітэктуры і інш.

Наведаць выстаўку можна будзе па 3 ліпеня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі