У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

10 Жнв 2015

І Еўразійскі форум маладых вучоных пройдзе ў Мінску 1-4 снежня

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. І Еўразійскі форум маладых вучоных (YES-Форум) пройдзе ў Мінску 1-4 снежня на пляцоўцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі старшыня Савета маладых вучоных НАН Беларусі, загадчык лабараторыі Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі Андрэй Іванец, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З 1 студзеня гэтага года запушчаны Еўразійскі эканамічны саюз, асноўнымі ўдзельнікамі якога сталі чатыры краіны: Беларусь, Расія, Казахстан і Арменія. Такая буйная эканамічная інтэграцыя не можа праходзіць без навукова-тэхнічнай інтэграцыі, - адзначыў Андрэй Іванец. - Пры гэтым моладзь не можа застацца ўбаку ад такіх працэсаў".

На форуме будуць прадстаўлены найбольш буйныя міжнародныя праекты і навуковыя распрацоўкі, якія рэалізуюцца з удзелам маладых беларускіх вучоных з калегамі з краін ЕАЭС. Андрэй Іванец удакладніў, што ў час форуму магчыма кааперацыя з партнёрамі з краін Еўрапейскага саюза.

Маладыя вучоныя змогуць прадставіць свае буйныя распрацоўкі ў розных сферах: у галіне матэрыялазнаўства, аховы навакольнага асяроддзя, медыцыны, фармбіятэхналогій. Усе гэтыя пытанні будуць асвечаны ў тэматычных секцыях, на пляцоўках якіх будуць праводзіцца пасяджэнні YES-Форуму.

Старшыня Савета маладых вучоных НАН Беларусі расказаў, што падрыхтоўка да І Еўразійскага форуму маладых вучоных вядзецца з канца 2014 года. Ідэя правядзення такога мерапрыемства з'явілася прыкладна год таму ў час Маскоўскага навуковага тыдня. Тады Савет маладых вучоных Беларусі выступіў з ініцыятывай, каб буйныя міжнародныя навуковыя канферэнцыі, якія праводзяцца ў кожнай з краін ЕАЭС, аб'яднаць у адно добрае глабальнае мерапрыемства.

"Асаблівасцю такога мерапрыемства ў адрозненне ад традыцыйных канферэнцый з'яўляецца тое, што на форуме будуць прадстаўлены сапраўды буйныя навуковыя інтэграцыйныя праекты. Яны будуць аб'яднаны тым, што над іх выкананнем працуе міжнародны аўтарскі калектыў. Як мінімум гэта маладыя вучоныя з дзвюх краін", - расказаў Андрэй Іванец. Акрамя таго, прадстаўленыя праекты будуць аб'ядноўваць розныя навуковыя дысцыпліны, паколькі, на думку вучоных, асноўныя прарыўныя распрацоўкі рэалізуюцца на стыку некалькіх навук. Напрыклад, уявіць развіццё біялогіі без хіміі, фізікі, інфармацыйных тэхналогій практычна немагчыма.

Форум будзе праводзіцца раз у два гады. "Паколькі, каб прадставіць буйныя міжнародныя праекты, спатрэбіцца час", - растлумачыў Андрэй Іванец. Выбар краіны-арганізатара будзе праходзіць па прынцыпе ратацыі. Наступны форум маладых вучоных пройдзе, хутчэй за ўсё, у Расіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс