Першы снег – гэта заўсёды штосьці... чароўнае. Нават калі прырода злёгку паспяшалася і, перапыніўшы залаты лістапад восені, зрабіла нечаканы сюрпрыз у кастрычніку. Ужо ўвечары 25.10.2017 у Мінску і іншых кутках краіны закружыў снегапад. І няхай ён дабаўляе клопатаў, але дорыць і хвалюючае прадчуванне. Прадчуванне свята, утульных вечароў, сяброўскіх сустрэч і надыходзячай каляднай казкі...
Першы кастрычніцкі снег – у фотакадрах з розных куткоў Беларусі...