Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | ЗРОБЛЕНА БЕЛАРУСАМІ: "Камволь" – ад пражы да тканіны і капсульных калекцый адзення

ЗРОБЛЕНА БЕЛАРУСАМІ: "Камволь" – ад пражы да тканіны і капсульных калекцый адзення

ЗРОБЛЕНА БЕЛАРУСАМІ:
27 Май 2022

Сталічнае ААТ "Камволь" – адно з буйнейшых на постсавецкай прасторы прадпрыемстваў поўнага цыкла ад вытворчасці пражы да выпуску тканін і калекцый адзення. У лінейцы прадукцыі знакамітага брэнда з Мінска – касцюмныя і плаццевыя тканіны, паўшарсцяная, трыкатажная і ткацкая пража, уласныя маркі мужчынскага і жаночага адзення. Доля прадукцыі "Камволь" для ўнутранага рынку складае ўсяго некалькі працэнтаў, астатняе – пастаўкі па ўсім свеце.

Гісторыя Мінскага камвольнага камбіната пачалася ў 1951 годзе, калі было прынята рашэнне аб будаўніцтве ў сталіцы БССР спецыялізаванага прадпрыемства. Годам нараджэння лічыцца 1955-ы, калі былі запушчаны часальная і прадзільная вытворчасці, з'явілася першая пража. Ужо ў наступным годзе на ткацкіх станках камбіната выпрацавалі першыя метры суравой тканіны, а яшчэ праз тры гады ўвялі ў строй аддзелачную вытворчасць.

У незалежнай Беларусі Мінскі камвольны камбінат быў пераўтвораны ў акцыянернае таварыства, і ў 1996 перайменаваны ў ААТ "Камволь". У 2017 годзе на прадпрыемстве пачаліся мадэрнізацыя і рэканструкцыя вытворчасці для выпуску тканін бізнес- і эканом-класаў, здольных канкурыраваць на сусветным рынку.

Сёння "Камволь" вырабляе тканіны з розным саставам воўны для сукенак, касцюмаў, штаноў і пінжакоў, тканіны спецыяльнага прызначэння. У партфелі – шарсцяныя тканіны з дабаўленнем як натуральных, так і сінтэтычных нітак: поліэфірнага валакна, віскозы, эластану, лёну. Прытрымліваючыся сусветных трэндаў, тут прапануюць рынку не толькі пражу і тканіну, але і гатовую прадукцыю. У дызайн-цэнтры прадпрыемства распрацоўваюцца калекцыі ўласных брэндаў: мужчынскага адзення – LEMONGRASS і жаночага – KAMVOL Collection. Яшчэ адным папулярным напрамкам стала карпаратыўнае адзенне для беларускіх і замежных кампаній. А ў бліжэйшых планах работы з расійскімі партнёрамі – выпуск капсульных калекцый па эскізах папулярных дызайнераў.

Цяпер у ААТ "Камволь" дзейнічае поўны ланцужок камвольнай вытворчасці. Але ўжо ў 2022 годзе з'явіцца другі – суконны, які будзе спецыялізавацца на вытворчасці тканін верху – для  пашыву паліто, пінжакоў, шапак. Таксама плануецца выпуск тэхнічнага і прыборнага сукна.

За сваю гісторыю мінскі "Камволь" пастаўляў тканіны ў больш як 30 краін свету. І сёння геаграфія спажыўцоў вельмі шырокая: Расія, Арменія, Азербайджан, Туркменістан, Казахстан, Турцыя, Сербія і шмат іншых.

"Камволь" – буйнейшае ў СНД прадпрыемства па вытворчасці шарсцяных і паўшарсцяных тканін
На вытворчасці ААТ "Камволь"
На вытворчасці ААТ "Камволь"
На вытворчасці ААТ "Камволь"
На вытворчасці ААТ "Камволь"
1 2 3      Наступная