Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | XXV Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш

XXV Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш

XXV Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш
28 Лют 2018

Юбілейная, 25-я па ліку Мінская кніжная выстаўка-кірмаш адкрылася сёння, аб'яднаўшы 360 лепшых кнігавыдаўцоў, паліграфістаў і распаўсюджвальнікаў літаратуры з 32 краін. Пачэсным госцем з'яўляецца Сербія, а цэнтральны экспанент – Казахстан. У цэнтры ўвагі – Год малой радзімы і ўзаемадзеянне беларускіх пісьменнікаў з замежнымі калегамі. Менавіта таму галоўная тэма форуму-2018 – "Беларусь – культурная пляцоўка Еўропы".

Адкрываючы форум, першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў зачытаў прывітанне кіраўніка дзяржавы ўдзельнікам і гасцям, а таксама адзначыў, што ў Беларусі цэняць і паважаюць кнігу. І сапраўды, нягледзячы на актыўнае ўкараненне інфармацыйных тэхналогій у жыццё грамадства, попыт на кніжную прадукцыю па-ранейшаму вялікі: за мінулы год у рэспубліцы апублікавана каля 10 тысяч найменняў кніг.

На працягу пяці дзён буйнейшы кніжны форум Беларусі і краін СНД будзе радаваць удзельнікаў і гасцей маштабнай праграмай. У калейдаскопе падзей – прэзентацыі кніжных навінак ад лепшых выдавецтваў краіны і свету, творчыя сустрэчы і аўтограф-сесіі вядомых пісьменнікаў, дыскусіі і круглыя сталы, конкурсы і майстэрні для маладых пісьменнікаў...

XXV Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш
XXV Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш
Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Максім Рыжанкоў
Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота
Міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч
1 2 3 4 5  [6..8]      Наступная