Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | ХХІІІ Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "СМІ ў Беларусі"

ХХІІІ Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "СМІ ў Беларусі"

ХХІІІ Міжнародная спецыялізаваная выстаўка
2 Май 2019

2 мая ў Мінску пачала работу ХХІІІ Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "СМІ ў Беларусі".

На выстаўцы прадстаўлена больш за 50 экспанентаў. Шырока паказаны друкаваныя і электронныя СМІ, а таксама сеткавыя выданні, якія пачалі рэгістравацца ў нашай краіне згодна з новаўвядзеннем ў заканадаўства з 1 снежня 2018 года.

Як расказалі ў Міністэрстве інфармацыі, наведвальнікам форуму будзе прапанавана насычаная праграма мерапрыемстваў, якая складаецца з прэзентацый інфармацыйных і інтэрнэт-праектаў, аўтограф-сесій, майстар-класаў.

Вялікае месца ў праграме выстаўкі адведзена праектам БЕЛТА, прэс-службаў і камунікацыйных агенцтваў. У прыватнасці, Беларускае тэлеграфнае агенцтва прадставіць на форуме ўнікальныя кадры фотаархіва 1941-1944 гадоў, азнаёміць з партызанскімі часопісамі і прапануе наведвальнікам пакаштаваць партызанскай кашы. Стэнд БЕЛТА таксама прэзентуе традыцыі суверэннай Беларусі, стане пляцоўкай для сустрэчы са спартсменамі і ўстанаўлення новага рэкорду.

На асобным стэндзе, падрыхтаваным з дапамогай Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей, будуць экспанавацца СМІ дыяспар. Будуць прадстаўлены краіны Балтыі, Украіна, Расія. Прыедзе таксама дэлегацыя з Узбекістана. Пасольства Кітая ў Беларусі пазнаёміць гасцей выстаўкі з кітайскімі СМІ. Акрамя таго, у дзень адкрыцця выстаўкі адбудзецца цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў конкурсу за лепшае асвятленне пытанняў міжнацыянальных і міжканфесійных адносін, міжкультурнага дыялогу ў Беларусі і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой.

Сярод іншых асаблівасцей цяперашняга форуму – правядзенне 3 мая першага тэматычнага Дня піяру, а таксама шырокая прэзентацыя сеткавых СМІ, сярод якіх інтэрнэт-выданне Мediana.by, заснаванае сумесна з факультэтам журналістыкі БДУ, Міністэрствам інфармацыі і Грамадскім прэс-цэнтрам Дома прэсы.

Традыцыйна ў рамках выстаўкі 3 мая на пляцоўцы "Дыпсэрвіс хол" будуць уручаны ўзнагароды пераможцам у 23 намінацыях Нацыянальнага  конкурсу друкаваных СМІ "Залатая літара" – у гэтым годзе на ўдзел у ім паступіла больш за 330 заявак.

4 мая на "СМІ ў Беларусі" – дзіцячы дзень. Упершыню выстаўка будзе прадстаўлена вачамі самых юных яе ўдзельнікаў - дзяцей. Плануецца падрыхтоўка спецыяльных рэпартажаў аб выстаўцы юнымі журналістамі.

Сярод удзельнікаў выстаўкі таксама аператары і дыстрыб'ютары кабельнага тэлебачання, распаўсюджвальнікі друкаванай прадукцыі, выдавецтвы. Так, на стэндзе РУП "Белсаюздрук" пройдуць прэзентацыі кніг і аўтограф-сесіі, інтэрв'ю і майстар-клас па лепцы з кінетычнага пяску, конкурс дзіцячага малюнка, квэст, прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне.

Напярэдадні 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прадпрыемства РУП "Белпошта" правядзе прома-мерапрыемства "Адпраўце вестку ветэрану Вялікай Айчыннай вайны". Наведвальнікі выстаўкі змогуць падпісаць паштовыя карткі і паштоўкі і падзякаваць за мір на роднай зямлі тым, хто падарыў доўгачаканую Перамогу. Весткі ветэранам з добрымі і цёплымі пажаданнямі супрацоўнікі прадпрыемства даставяць бясплатна ў любую кропку Беларусі.

На сваіх стэндах беларускія СМІ прадставяць праекты ў рамках рэспубліканскай акцыі "Беларусь помніць".

ХХІІІ Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "СМІ ў Беларусі"
ХХІІІ Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "СМІ ў Беларусі"
ХХІІІ Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "СМІ ў Беларусі"
Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч
Стэнд БЕЛТА
1 2 3 4 5  [6..8]      Наступная