У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Фота | X Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у Гродне

X Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у Гродне

X Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у Гродне
9 Чэр 2014

Юбілейны фестываль нацыянальных культур сабраў у Гродне культурнай сталіцы Беларусі 2014 года амаль 900 удзельнікаў з 35 нацыянальных дыяспар: рускіх, украінцаў, латышоў, літоўцаў, палякаў, яўрэяў... У ліку дэбютантаў вялікага свята, якое праводзіцца ў Беларусі раз у два гады крымскія татары, іспанцы, італьянцы, англічане. Больш значна і ярка паказалі сябе венесуэльцы і прадстаўнікі народаў Афрыкі.

Пачаўся фестываль маляўнічым шэсцем: удзельнікі ў нацыянальных касцюмах прайшлі па цэнтральных вуліцах Гродна да галоўнай сцэны на плошчы Леніна, дзе адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця.

Гэты форум стаў не толькі самым маштабным па колькасці ўдзельнікаў, але і незвычайна цікавым. У фестывальнай праграме прэзентацыі нацыянальных падворкаў і канцэрты творчых калектываў, пленэры жывапісцаў і, упершыню, кавалёў, вялікі тэатральны праект, у час якога за адзін дзень госці фестывалю маглі ўбачыць 8 спектакляў. Акрамя таго, у святочным Гродне прайшлі дэфіле тэатраў моды, адзення, прычоскі, дог-шоу з удзелам сабак-модніц у нацыянальных касцюмах і, вядома, незвычайнае застолле з нацыянальнымі стравамі.

Госці юбілейнага фестывалю нацыянальных культур сталі сведкамі нараджэння новай традыцыі. У Каложскім парку каля знакамітай Свята-Барыса-Глебскай царквы прадстаўнікі ўсіх нацыянальных аб'яднанняў упершыню прынялі ўдзел у закладцы алеі Дружбы народаў. Тут высадзілі 35 дрэў, сярод якіх экзатычная магнолія, міндаль, гінкга, катальпа, аксаміт, кедр, цюльпанавае дрэва...

Акрамя таго, на месцы знакамітага храма Фары Вітаўта адбылося адкрыццё памятнага знака, а ў адзінай дзеючай лютэранскай кірсе Беларусі ўпершыню прагучаў арган.

X Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у Гродне
X Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у Гродне
X Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у Гродне
X Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у Гродне
X Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у Гродне
1 2 3 4 5  [6..6]      Наступная