У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | "Вясна ўражанняў" Нікаса Сафронава ў Мінску

"Вясна ўражанняў" Нікаса Сафронава ў Мінску

1 Сак 2018

У першы дзень каляндарнай вясны знакаміты мастак Нікас Сафронаў прыехаў у Мінск, каб прадставіць сваю інтрыгуючую персанальную выставу "Вясна ўражанняў", якая адкрыецца 3 сакавіка ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага. Дарэчы, гэта не першы ўжо візіт майстра ў Беларусь: у сакавіку 2014-га яго дэбютную экспазіцыю ў Мінску ўбачыла рэкордная колькасць знатакоў – больш за 20 тысяч чалавек!

Персанальная выстава з падзагалоўкам "Нікас. Жывапіс. Аптымізм" – буйнейшы збор карцін маэстра, які ўжо ўбачылі ў Бахрэйне, Расіі, Казахстане і Украіне. У экспазіцыю ўвайшлі больш за 100 жывапісных і графічных работ Нікаса Сафронава, сярод якіх партрэты палітыкаў і сусветных зорак, кампазіцыі ў стылі сімвалізм і кубізм, а таксама эксклюзіўныя палотны ў стылі Dreаm vision, унесеным у Кнігу рэкордаў Гінеса.

Аб новай выставе Нікаса Сафронава ў Мінску, ролі Беларусі ў лёсе мастака, а таксама эксклюзіўныя кадры саміх работ – у фотарэпартажы.

На фота: дырэктар выставы "Вясна ўражанняў" Юлія Раманава

"Вясна ўражанняў" Нікаса Сафронава ў Мінску
Выстава Нікаса Сафронава "Вясна ўражанняў" у Мінску
Нікас Сафронаў у Мінску
Выстава Нікаса Сафронава "Вясна ўражанняў" у Мінску
Нікас Сафронаў: Беларусь займае асаблівае месца ў маім жыцці
1 2 3      Наступная