У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Фота | Унікальны Цэнтр фрыстайла адкрыўся ў Мінску

Унікальны Цэнтр фрыстайла адкрыўся ў Мінску

Унікальны Цэнтр фрыстайла адкрыўся ў Мінску
5 Крс 2015

Ужо многія гады Беларусь уваходзіць у топ краін-лідараў сусветнага фрыстайла. Сярод зорных спартсменаў – алімпійскія чэмпіёны і прызёры Аляксей Грышын, Дзмітрый Дашчынскі, Ала Цупер, Антон Кушнір, маладыя майстры Дзяніс Осіпаў, Максім Гусцік, Станіслаў Гладчанка, Ганна Гуськова, Александра Раманоўская. Міжнародную славу заваяваў выдатны настаўнік – галоўны трэнер зборнай Беларусі Мікалай Казека. Нараўне з гучнымі перамогамі паветраных акрабатаў з Беларусі яшчэ адной знакавай падзеяй у гісторыі гэтага відовішчнага і вельмі складанага віду спорту стала стварэнне ў Мінску ўнікальнага Цэнтра фрыстайла.

Крыты комплекс, які не мае аналагаў у свеце, адкрыўся ў красавіку 2015 года. Пад яго шкляным купалам аб'ядналіся вучэбна-трэніровачны цэнтр па фрыстайле для скачкоў з прызямленнем на ваду, спартыўна-аздараўленчая аквазона, лазнева-тэрмальны комплекс, фітнес-цэнтр і зона адпачынку, якія могуць адначасова прыняць каля 200 спартсменаў і 500-600 гасцей. Акрамя таго, трыбуны комплексу разлічаны на тры тысячы гледачоў.

У новым Цэнтры фрыстайла створаны выключныя ўмовы для трэніровак і спаборніцтваў міжнароднага ўзроўню па фрыстайле, скачках у ваду і сінхронным плаванні. Адточваць майстэрства спартсмены могуць круглы год незалежна ад надвор'я: для іх створаны басейн са спецыяльным цеплавым рэжымам і "паветранай падушкай" для мяккага ўваходжання ў ваду, трампліны для адзіночных, двайных і трайных сальта, вышкі для скачкоў. Галоўны трамплін са спецыяльным палімерным пакрыццём, якое змочваецца вадой, спраектаваны беларускімі інжынерамі з улікам самых перадавых сусветных тэхналогій. Дарэчы, першае сальта пасля адкрыцця комплексу на ім зрабіў уладальнік алімпійскіх медалёў (сярэбранага і бронзавага) Дзмітрый Дашчынскі. Прадугледжаны таксама ліфт для хуткай дастаўкі спартсменаў да месца старту...

У рэпартажы Belarus.by – кадры з новага спартыўна-аздараўленчага комплексу "Фрыстайл".

Спартыўна-аздараўленчы комплекс "Фрыстайл"
Цэнтр фрыстайла
Унікальны Цэнтр фрыстайла адкрыўся ў Мінску
Спартыўна-аздараўленчы комплекс "Фрыстайл"
Спартыўна-аздараўленчы комплекс "Фрыстайл"
1 2      Наступная