"У госці да радзімічаў" запрашаў 25 жніўня аграгарадок Радамля (Чавускі раён). Акунуцца ў побыт радзімічаў – славянскага племя, якое жыло ў IX–XII стагоддзях на тэрыторыі сучасных Гомельскай і Магілёўскай абласцей, – мог кожны госць каларытнага этнасвята.
У былой "сталіцы" роду радзімічаў – Радамлі – размясціліся жыллё племя і старажытнае капішча, дзе быў адноўлены старадаўні абрад здабычы агню. У сярэдневяковым паселішчы наведвальнікаў свята чакалі этнаканцэрт і танцы, бітвы вікінгаў, музей старажытнай культуры пад адкрытым небам. Мясцовыя жыхары частавалі гасцей каларытнымі стравамі нацыянальнай беларускай кухні і запрашалі ўсіх жадаючых у горад майстроў, дзе можна было не толькі набыць сувенір, але і зрабіць яго сваімі рукамі.
Яркае этнасвята "У госці да радзімічаў" – у спецыяльным фотарэпартажы!