Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Вялікае свята Украіны ў Мінску

Вялікае свята Украіны ў Мінску

Вялікае свята Украіны ў Мінску
18 Жнв 2018

Дні нацыянальных культур у сталічным Верхнім горадзе прадаўжаюцца: 18 жніўня эстафету пераняла Украіна. Яркія вышыванкі, украінская мова, народныя танцы і песні радавалі мінчан і гасцей горада, ствараючы асаблівую атмасферу свята.

Паўднёвая суседка Беларусі пачала марафон нацыянальных забаў яшчэ ў чэрвені: на свяце "Купалле" ў Александрыі Дні культуры Украіны папоўнілі калейдаскоп падзей "Сарочынскім кірмашом" і вялікай канцэртнай праграмай. Выступленні Нацыянальнага заслужанага ансамбля танца Украіны імя Паўла Вірскага, народных артыстаў Ціны Караль і Іва Бобула, заслужанай артысткі Ленары Асманавай, папулярнага спевака Алега Вінніка, групы Luiku, Златы Огневіч, квартэта "Гетман" сталі сапраўдным падарункам гасцям беларускага Купалля. Тым больш што праходзіць яно на берагах знакамітай ракі Днепр, якую ўкраінцы цэняць і любяць асабліва.

Свята, якое разгарнулася ўжо ў жніўні ў сталічным Верхнім горадзе, падхапіла настрой і атмасферу чэрвеньскіх гулянняў: гасцей мерапрыемства чакалі творчыя калектывы, выставы жывапісу і фатаграфіі, кірмаш работ народных умельцаў па кераміцы, лоза- і саломапляценні, ткацтве. Не абышлося і без нацыянальнай украінскай кухні – гасцям прапаноўвалі пакаштаваць як традыцыйныя боршч і варэнікі, так і экзатычныя стравы, напрыклад, сала ў шакаладзе. Хмарнае неба і дождж не сталі перашкодай для артыстаў – іх пярэстыя ўборы і цёплыя ўсмешкі гледачоў ператварылі дзень Украіны ў яркае свята нацыянальнага каларыту і дружбы брацкіх народаў.

Вялікае свята Украіны ў Мінску
Вялікае свята Украіны ў Мінску
Вялікае свята Украіны ў Мінску
Вялікае свята Украіны ў Мінску
Вялікае свята Украіны ў Мінску
1 2 3 4      Наступная