Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Вішнёвая сталіца Беларусі: міжнародны фестываль-2018 у Глыбокім

"Вішнёвы фестываль" у Глыбокім

21 Ліп 2018

Дзіўны горад з больш як 600-гадовай гісторыяй, цудоўнай прыродай (тут знаходзіцца адзіная ў краіне пячора і цэлых пяць азёр!) і ўнікальнай архітэктурай – усё гэта "вішнёвая сталіца" Беларусі Глыбокае. Пабываць на "Вішнёвым фестывалі", які праводзіцца тут з 2012 года, – значыць не толькі пакаштаваць вельмі сакавітую, спелую і духмяную вішню асаблівага сорту, створанага знакамітым селекцыянерам Баляславам Лапыром. Форум, які ў мінулым годзе набыў статус міжнароднага, акрамя ягадных ласункаў, прапануе гасцям мноства незвычайных забаў.

Напрыклад, адправіцца святочным маршам на чале з Вішнёвай Каралевай да яе ўласнай рэзідэнцыі на беразе Кагальнага возера (раней – Глыбокага, у гонар якога і названы горад). У садзе побач з будынкам у выглядзе вішнёвай кветкі з пяццю пакоямі-пялёсткамі раскінуліся два каваныя дрэвы – адно з гербамі гарадоў-пабрацімаў Глыбокага, другое – са сцягамі краін-удзельніц фестывалю.

Або вывучыць некалькі народных танцаў на этнавечарынцы "У вішнёвым садзе". У гэтым годзе творчыя калектывы з Беларусі, Латвіі, Расіі, Літвы, Грузіі і Польшчы паказвалі сваё майстэрства, а потым закружыліся ў шматнацыянальным карагодзе разам з гасцямі фестывалю.

А затым падмацавацца разнастайнасцю страў з фірменнай ягадай у галоўнай ролі на аглядзе-конкурсе падворкаў "Вішнёвы рай". Акрамя таго, у насычанай праграме фестывалю – незвычайнае "вішнёвае" вяселле, конкурс баяністаў, акардэаністаў і гарманістаў "Вішнёвыя найгрышы", фінал конкурсу прыгажосці "Міс экстрым", гала-канцэрт "Вішнёвае суквецце дружбы" і аўкцыён "Вішнёвы пірог". Усё гэта – пад музычны акампанемент арт-групы "Беларусы" і выпускніцы Венскай кансерваторыі Юліі Лебядзенка.

Яркія кадры міжнароднага фестывалю ў Глыбокім – у рэпартажы з "вішнёвай сталіцы"!

"Вішнёвы фестываль" у Глыбокім
Каванае дрэва з гербамі гарадоў-пабрацімаў Глыбокага
Рэзідэнцыя Вішнёвай каралевы
"Вішнёвы фестываль" у Глыбокім
"Вішнёвы фестываль" у Глыбокім
Папярэдняя       1 2 3 4 5  [6..9]      Наступная