Праграма "У джазе толькі дзяўчаты" 7 ліпеня завяршыла шосты сезон праекта "Джазавыя вечары з Банкам БелВЭБ" у Мінску. Музычны фестываль – міжнародная культурная акцыя з удзелам музыкантаў з Беларусі, Бразіліі, Францыі, Кубы, ЗША, Расіі, Ізраіля, Германіі і іншых краін, якія выконваюць інструментальную і вакальную джазавую музыку розных стыляў і напрамкаў – ад класічнага джаза і свінга да бібопа, этна- і смус-джаза. Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Мінгарвыканкам і канцэртнае агенцтва "4А-Івент". Генеральны партнёр фестывалю – ААТ "Банк БелВЭБ".