Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Наша агульная памяць і боль: з удзелам прэзідэнтаў трох краін у Мінску адкрыліся новыя сімвалы вялікага мемарыяла ахвярам нацызму "Трасцянец"

Мемарыяльны комплекс "Трасцянец": міжнародная памяць аб вялікай трагедыі

Мемарыяльны комплекс
29 Чэр 2018

Адно з буйнейшых месцаў масавага знішчэння нацыстамі грамадзянскага насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны – "Трасцянец" – знаходзіцца на чацвёртым месцы пасля "Асвенціма", "Майданака" і "Траблінкі" па колькасці загінулых тут людзей. Лагер смерці "Трасцянец", урочышча Шашкоўка (крэматорый яма-печ), урочышча Благаўшчына (34 брацкія магілы) сталі месцам памяці і смутку аб тых, хто тут развітаўся з жыццём, - паводле афіцыйных даных, іх колькасць перасягае 200 тысяч чалавек.

29 чэрвеня ў мемарыяльным комплексе адбыўся мітынг-рэквіем, прысвечаны памяці ахвяр нацызму. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разам з федэральнымі прэзідэнтамі Германіі і Аўстрыі Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам і Аляксандрам Ван дэр Беленам выступілі перад удзельнікамі мерапрыемства, нагадаўшы пра важнасць шанаваць імёны загінулых і не забываць тыя ўмовы, пры якіх здарылася трагедыя. Экс-прэзідэнт Аўстрыі Хайнц Фішэр, дзяржаўны сакратар канцылярыі Прэзідэнта Польшчы Кшыштаф Шчэрскі, намеснік старшыні Палаты дэпутатаў Парламента Чэхіі Войцах Філіп,  намеснік галоўнага выканаўчага дырэктара па пытаннях дыпламатыі Сусветнага яўрэйскага кангрэса Марам Штэрн і многія іншыя замежныя госці таксама наведалі мітынг-рэквіем.

Яшчэ тры гады таму на месцы самага вялікага лагера смерці Усходняй Еўропы была ўстаноўлена "Брама памяці" – велічны манумент, які стаў сімвалічным уваходам на тэрыторыю мемарыяла. А сёння госці могуць ацаніць поўную карціну мемарыяла – гатова другая чарга комплексу. Ва ўрочышчы Благаўшчына - на расстрэльным месцы тайнай паліцыі, пра якое мала хто ведаў – цяпер знаходзяцца мемарыяльныя могілкі.

Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што беларускім архітэктарам удалося ўвасобіць у мемарыяле тонкую грань паміж жыццём і смерцю, пераступіўшы якую жывы чалавек ператвараўся ў жменю попелу. Ён выказаў шчырыя словы ўдзячнасці прысутным на мерапрыемстве прэзідэнтам, палітыкам і грамадскім дзеячам, прадстаўнікам рэлігійных арганізацый, кіраўніцтву і жыхарам еўрапейскіх гарадоў, усім неабыякавым людзям, агульнымі намаганнямі якіх захоўваецца памяць аб ахвярах "Трасцянца".

Госці мерапрыемства ўбачылі пранізлівы музычны эпізод "Мінута памяці і смутку", што сімвалізуе памяць аб ахвярах фашысцкіх катаў і заклік не дапусціць паўтарэння жахаў вайны. Прагучалі таксама вершы і музыка ў выкананні зводнага ансамбля скрыпачоў. На заканчэнне ў неба былі выпушчаны белыя галубы, а Прэзідэнт Беларусі і высокія госці ўсклалі кветкі да памятнай пліты мемарыяльных могілак "Благаўшчына"…

Мемарыяльны комплекс "Трасцянец": міжнародная памяць аб вялікай трагедыі
Мітынг-рэквіем у мемарыяльным комплексе "Трасцянец"
Мітынг-рэквіем у мемарыяльным комплексе "Трасцянец"
Мемарыяльны комплекс "Трасцянец": міжнародная памяць аб вялікай трагедыі
Лукашэнка з прэзідэнтамі Германіі і Аўстрыі наведаў мемарыяльны комплекс "Трасцянец"
Папярэдняя       1 2 3 4 5      Наступная