Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Міжнародны лёгкаатлетычны матч на абноўленым стадыёне "Дынама"

Міжнародны лёгкаатлетычны матч на абноўленым стадыёне "Дынама"

Міжнародны лёгкаатлетычны матч на абноўленым стадыёне
25 Jun 2018

Першымі, хто апрабаваў магчымасці абноўленага мінскага стадыёна "Дынама", сталі ўдзельнікі міжнароднага лёгкаатлетычнага турніру: маштабныя спаборніцтвы па дысцыплінах "каралевы спорту" сабралі 22-23 чэрвеня вядучых спартсменаў з Беларусі, Украіны, Прыбалтыкі і Балканскіх краін, а таксама дзясяткі тысяч гледачоў і аўтарытэтных суддзяў – прадстаўнікоў міжнароднай і еўрапейскай федэрацый.

Урачыстая цырымонія адкрыцця турніру прайшла 22 чэрвеня пры ўдзеле старшыні Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Вадзіма Дзевятоўскага і кіраўніка Еўрапейскай федэрацыі лёгкай атлетыкі Свена Арнэ Хансэна, які адзначыў, што мінскае "Дынама" ўваходзіць у лік лепшых стадыёнаў, якія ён бачыў за апошнія 50 гадоў. Паводле слоў Вадзіма Дзевятоўскага, турнір з'яўляецца своеасаблівым "экзаменам" напярэдадні стартаў Еўрапейскіх гульняў-2019. У бліжэйшы час тут адбудзецца чэмпіянат Беларусі, а таксама, магчыма, ужо ў 2024-м галоўная спартыўная арэна краіны прыме чэмпіянат Еўропы.

Лёгкаатлетычны матч на дамашняй арэне прыемна парадаваў беларусаў рэкордамі і яркімі сустрэчамі са знакамітымі спартсменамі: прадстаўнікі нацыянальнай зборнай па выніках 15 відаў праграмы набралі 160 ачкоў, апярэдзіўшы ўкраінскіх атлетаў і каманду Балкан, якія набралі па 138 ачкоў. Адкрыла медальны залік Святлана Кудзеліч, якая заваявала золата ў бегу на 3000 м. Медалі вышэйшай пробы таксама прынеслі скакуха ў даўжыню Настасся Мірончык-Іванова і кап'якідальніца Таццяна Халадовіч, якая адправіла снарад на 64 м 54 см.

На працягу двух дзён увага балельшчыкаў была прыкавана да легенд беларускага спорту, і яны апраўдалі чаканні: прызёр чэмпіянату свету-2015 у Пекіне рэкардсменка Беларусі (12,41 сек) у бегу на 100 м з бар'ерамі Аліна Талай пераадолела дыстанцыю за 12,50 сек, другой на гэтай дыстанцыі стала таксама беларуска – сярэбраны прызёр маладзёжнага чэмпіянату Еўропы (U-23) Эльвіра Герман. У кіданні молата не было роўных беларусу Паўлу Барэйшу (77 м 37 см), другім у гэтай дысцыпліне стаў сярэбраны прызёр Алімпіяды ў Рыа-2016 Іван Ціхан, а бронзавы медаль атрымаў Сяргей Маргіеў (Малдова). Пераможцам у скачках у вышыню стаў беларус Максім Недасекаў (2 м 30 см).

Кіданне кап'я ў мужчын
Кіданне кап'я ў мужчын. Мікалай Калюш (Украіна)
Кіданне кап'я ў жанчын
Кіданне кап'я ў жанчын. Ганна Гацко-Фядусава (Украіна)
Таццяна Халадовіч (Беларусь)
Папярэдняя       1 2 3 4 5  [6..8]      Наступная