Дзмітрый Парфіяновіч і Юлія Раснянская на стэндзе "115.бел"
"Ёсць даручэнне аб укараненні партала 115.бел і адзінай дыспетчарскай службы ва ўсіх гарадах з насельніцтвам звыш 100 тысяч. Цяпер вядзецца актыўная работа з Гродзенскай і Брэсцкай абласцямі, летам там будзе запушчана адзіная дыспетчарская служба і партал 115.бел. Практычна з усімі раёнамі Гродзенскай вобласці заключаны дагаворы. У Брэсцкай вобласці першапачаткова будзе падключаны абласны цэнтр, потым уся вобласць", – паведаміў начальнік аддзела маркетынгу КУП "Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама" Дзмітрый Парфіяновіч.