"Форум у гэтым годзе мае дзве асаблівасці: па-першае, ён юбілейны, па-другое, праводзіцца ў перыяд, калі Прэзідэнтам і ўрадам нашай краіны абвешчана нацыянальным прыярытэтам стварэнне ІТ-краіны і фарміраванне лічбавай эканомікі. Гэта мае на мэце паўсюднае выкарыстанне ІКТ-тэхналогій ва ўсіх сферах. Форум "ТІБО-2018" прызначаны ўнесці свой уклад у фарміраванне канцэпцыі "ІТ-краіны Беларусь" і па выніках скласці разгорнуты план дзеянняў па комплекснай лічбавай трансфармацыі", – адзначыў міністр.