У Гродзенскай вобласці на суботнік выйшлі больш за 300 тысяч жыхароў: яны добраўпарадкоўвалі тэрыторыі і аб'екты гістарычнай спадчыны і прыводзілі ў парадак памятныя месцы. Супрацоўнікі аблвыканкама, а таксама міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі працавалі на тэрыторыі палацава-паркавага комплексу Свяцк ў Гродзенскім раёне.