Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Пад знакам Года малой радзімы: суботнік- 2018 мільёны беларусаў правялі ў родных мясцінах

Пад знакам Года малой радзімы: суботнік- 2018 мільёны беларусаў правялі ў родных мясцінах

Пад знакам Года малой радзімы: суботнік- 2018 мільёны беларусаў правялі ў родных мясцінах
21 Крс 2018

Каля трох мільёнаў беларусаў незалежна ад узросту, прафесіі і пасады аб'яднаў 21 красавіка рэспубліканскі суботнік. Вялікую вясновую ўборку – добрую традыцыю, якой ужо шмат дзесяцігоддзяў – у 2018-м сімвалічна прысвяцілі Году малой радзімы. І для многіх гэта стала магчымасцю не толькі далучыцца да маштабнай агульнай справы, але і нагодай прыехаць у месцы свайго дзяцінства, зрабіць нешта патрэбнае, каб малая радзіма стала яшчэ больш прыгожай.

Працоўныя калектывы, моладзь, дзяржслужачыя добраўпарадкоўвалі тэрыторыі паркаў, мемарыяльных комплексаў і гісторыка-культурных каштоўнасцяў, дапамагалі на будаўніцтве грамадска значных аб'ектаў. Акрамя таго, у гэтым годзе суботнік супаў з завяршэннем рэспубліканскай акцыі "Тыдзень лесу", у якой прымалі ўдзел кіраўніцтва і супрацоўнікі Міністэрства замежных спраў, работнікі дыпламатычных ведамстваў і прадстаўнікі міжнародных арганізацый у Беларусі. З дапамогай прафесійных лесаводаў ўдзельнікі праекта высадзілі тысячы дрэў у лясах, парках і скверах.

З самай раніцы ў дзень вялікага суботніка ў родныя мясціны адправіліся і першыя асобы краіны, кіраўнікі дзяржорганаў і грамадскіх арганізацый: разам з землякамі яны добраўпарадкоўвалі гарады і вёскі, прыводзілі ў парадак мясцовыя славутасці, рыхтавалі дзіцячыя лагеры да летняга сезона...

Аляксандр Лукашэнка разам з сынамі прыехаў у родную Александрыю, дзе кропкай прыцягнення стала знакавае месца, цесна звязанае з гісторыяй сям'і Прэзідэнта – Трафімава крыніца, якую мясцовыя жыхары лічаць цудадзейнай. Вялікай камандай тут высаджвалі дрэвы, выкладвалі пешаходныя дарожкі і ўладкоўвалі клумбы, а галоўнае – усталявалі памятны знак з кароткім апісаннем славутасці. Сёння да гаючай крыніцы прыязджаюць паломнікі з Беларусі і іншых краін свету, а купель тут вянчаюць сімвалы праваслаўя, каталіцызму, ісламу, іудаізму...

Па планах, заробленыя на рэспубліканскім суботніку сродкі дапамогуць абнавіць медыцынскую інфраструктуру да II Еўрапейскіх гульняў, якія пройдуць у 2019 годзе ў нашай краіне. Яшчэ палова будзе накіравана на добраўпарадкаванне населеных пунктаў, мемарыялаў, месцаў баявой і воінскай славы, а таксама на падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых і спартыўна-аздараўленчых лагераў.

Кадры знакавага суботніка-2018 у Год малой радзімы – у рэпартажы з розных куткоў Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка на добраўпарадкаванні Трафімавай крыніцы ў Александрыі
Трафімава крыніца ў Александрыі
Аляксандр Лукашэнка на добраўпарадкаванні Трафімавай крыніцы ў Александрыі
Суботнік на тэрыторыі палацава-паркавага комплексу Свяцк
Суботнік на тэрыторыі палацава-паркавага комплексу Свяцк
Папярэдняя       1 2 3 4 5      Наступная