Год таму да пачатку турыстычнага сезона на турбазе Нямнова адкрылі скульптуру бабра-інструктара з вяслом, а цяперашні фестываль прадоўжыў традыцыю: кампанію яму склала гасцінная, сустракаючая гасцей з караваем гаспадыня-бабрыха. Дарэчы, арганізатарам прапанавалі з кожным фестывалем павялічваць колькасць скульптур баброў на базе, а гэта значыць, што ўжо ў наступным годзе сям’я папоўніцца маленькімі бабранятамі.