Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Еўрапейскія гульні-2019: рэканструкцыя стадыёна "Дынама" падыходзіць да завяршэння

Еўрапейскія гульні-2019: рэканструкцыя стадыёна "Дынама" падыходзіць да завяршэння

Еўрапейскія гульні-2019: рэканструкцыя стадыёна
3 Apr 2018

Легендарны стадыён "Дынама", які прымаў мноства маштабных спартыўных мерапрыемстваў (а сярод іх і матчы футбольнага турніру Алімпіяды-1980) рыхтуецца стаць адной з галоўных пляцовак Еўрапейскіх гульняў 2019 года. Менавіта тут пройдуць галоўныя ўрачыстыя падзеі – афіцыйныя цырымоніі адкрыцця і закрыцця. Акрамя таго, стадыён прыме спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы, якія будуць прадстаўлены ў новым для турніру фармаце.

Рэканструкцыю сталічнай спартыўнай славутасці абяцаюць скончыць да чэрвеня 2018 года: ужо сёння агульнабудаўнічыя работы на стадыёне завершаны. За астатнія месяцы тэрыторыю комплексу цалкам добраўпарадкуюць, яшчэ каля 20 дзён пойдзе на тэсціраванне ўсіх сістэм і службаў. Афіцыйнае адкрыццё "Дынама" назначана на 21 чэрвеня – роўна за год да пачатку II Еўрапейскіх гульняў.

Дэлегаты Нацыянальных алімпійскіх камітэтаў і прадстаўнікі ЕАК у ходзе наведвання спартыўных аб'ектаў, якія будуць прымаць Еўрапейскія гульні-2019, стадыён "Дынама" адзначылі асабліва. "Удзельнікі сустрэчы ўражаны ходам работ на "Дынама". Мы ведаем, што гэта гістарычны аб'ект. Вельмі цікава назіраць за рэканструкцыяй стадыёна, як спалучаюцца яго гістарычная частка і сучасныя тэхналогіі", – падзяліўся ўражаннямі аб праведзенай рабоце галоўны кансультант ЕАК Пірс О'Калаган.

Маштабная рэканструкцыя знакамітага мінскага "Дынама" – у фотарэпартажы!

Еўрапейскія гульні-2019: рэканструкцыя стадыёна "Дынама" падыходзіць да завяршэння
Еўрапейскія гульні-2019: рэканструкцыя стадыёна "Дынама" падыходзіць да завяршэння
Еўрапейскія гульні-2019: рэканструкцыя стадыёна "Дынама" падыходзіць да завяршэння
Еўрапейскія гульні-2019: рэканструкцыя стадыёна "Дынама" падыходзіць да завяршэння
Еўрапейскія гульні-2019: рэканструкцыя стадыёна "Дынама" падыходзіць да завяршэння
Папярэдняя       1 2 3 4 5      Наступная