Беларускія католікі 1 красавіка адзначылі адну з самых галоўных дат у хрысціянскім календары – Светлае Хрыстова Уваскрэсенне. Традыцыйна яго называюць "Святам святаў": з Вялікаднем звязана добрая вестка аб выратаванні душы чалавека і атрымання надзеі на вечнае жыццё.
Святочныя богаслужэнні пачаліся ўжо напярэдадні раніцай – 31 сакавіка – у Перадвелікодную суботу: у храмах адбылося сімвалічнае запальванне велікоднай свечкі і спяванне гімна "Хай узрадуецца", чытанне дванаццаці прароцтваў, асвячэнне вады, а затым – велікодных кулічоў і фарбаваных яек, якое ў сталіцы правёў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Кульмінацыяй урачыстасці стала ўсяночная імша, якая бліжэй да поўначы сабрала тысячы вернікаў ва ўсіх каталіцкіх святынях краіны.
Каталіцкі Вялікдзень-2018: прыгожыя традыцыі, шчырыя малітвы і кульмінацыя – усяночная імша – у святочным рэпартажы з храмаў Беларусі.