Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Хатынь... 75 год з дня трагедыі спаленай вёскі, якая стала сімвалам смутку і болю Беларусі

Няскораны чалавек

Няскораны чалавек
18 Mar 2018

Адзіны дарослы сведка хатынскай трагедыі 56-гадовы вясковы каваль Іосіф Камінскі, абгарэлы і паранены, апрытомнеў позна ноччу, калі фашыстаў ужо не было ў вёсцы. Яму давялося перажыць яшчэ адзін цяжкі ўдар: сярод трупаў аднавяскоўцаў ён знайшоў свайго раненага сына. Хлопчык быў смяротна паранены ў жывот, атрымаў моцныя апёкі. Ён памёр на руках у бацькі. Гэты трагічны момант з жыцця Іосіфа Камінскага пакладзены ў аснову стварэння скульптуры мемарыяльнага комплексу "Хатынь" "Няскораны чалавек". Камінскі Іосіф Іосіфавіч пасля вайны жыў у вёсцы Казыры Лагойскага раёна Мінскай вобласці. Да апошніх дзён жыцця прыходзіў у Хатынь. Памёр у 1973 годзе, пахаваны ў Лагойску.

З пратакола допыту Іосіфа Камінскага, 31 студзеня 1961 года: "...Асуджаныя на смерць людзі, у тым ліку я і члены маёй сям'і, моцна плакалі, крычалі. Адчыніўшы дзверы гумна, карнікі пачалі расстрэльваць з кулямётаў, аўтаматаў і іншай зброі грамадзян, але страляніны амаль не было чуваць з-за ляманту людзей. Я са сваім 15-гадовым сынам Адамам апынуўся ля сцяны. Забітыя грамадзяне падалі на мяне, яшчэ жывыя бегалі ў агульным натоўпе, нібыта хвалі, лілася кроў з параненых і забітых. Абваліўся палаючы дах, страшэнныя дзікія крыкі людзей яшчэ больш узмацніліся... Мне ўдалося з-пад трупаў і людзей, якія гарэлі, выбрацца і дапаўзці да дзвярэй. Тут жа адзін з карнікаў... з аўтамата стрэліў па мне, у выніку я быў ранены ў левае плячо... Мой сын Адам, абгарэлы, невядома як выскачыў з гумна, але метраў за 10 ад гумна, пасля выстралаў, упаў. Я, паранены, каб не страляў па мне карнік, ляжаў без рухаў, прыкінуўшыся мёртвым... У хуткім часе я пачуў сігнал да ад'езду карнікаў, а калі яны крыху ад'ехалі, мой сын Адам, які ляжаў недалёка ад мяне, прыкладна метры за тры, паклікаў мяне да сябе... Я падпоўз, прыўзняў яго, але ўбачыў, што ён перарэзаны кулямі напалам. Мой сын Адам яшчэ паспеў спытаць: а ці жыва маці? І адразу памёр".

Выстаўка "Хатынь – святыня нацыянальнай памяці" ў Мінску
Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Беларусі Віктар Кураш
Акадэмік-сакратар аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Каваленя
Выстаўка "Хатынь – святыня нацыянальнай памяці" ў Мінску
Выстаўка "Хатынь – святыня нацыянальнай памяці" ў Мінску
Папярэдняя       1 2 3 4