Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Хатынь... 75 год з дня трагедыі спаленай вёскі, якая стала сімвалам смутку і болю Беларусі

Трагедыя Хатыні

Трагедыя Хатыні
18 Сак 2018

Ні ў чым не вінаватым людзям з вёскі Хатынь фашысты вынеслі смяротны прысуд. З дамоў у вёсцы фашысты выгналі старых, дзяцей, жанчын і мужчын. Хворых і нямоглых падштурхоўвалі прыкладамі. Сагналі ўсіх у хлеў на ўскраіне, у якім некалі захоўвалася сена. Сюды прывелі сем'і Іосіфа і Ганны Бараноўскіх з 9 дзецьмі, Аляксандра і Аляксандры Навіцкіх з 7 дзецьмі. У хлеў прыгналі Веру Яскевіч з сямітыднёвым сынам Толікам. Разам з жыхарамі Хатыні ў хлеў прыгналі жыхара вёскі Юркавічы Антона Кункевіча і жыхарку вёскі Камена Хрысціну Слонскую, якія апынуліся ў гэты час у Хатыні.

Дарослыя, як маглі, супакойвалі дзяцей, але трывога з кожнай мінутай усё мацней ахоплівала іх. Зачыненыя ўнутры, яны не ведалі, што рабілася знадворку. У гэты час некалькі салдат абкладвалі сцены хлява саломай, лілі бензін і запальвалі запалкі. Драўляны хлеў імгненна загарэўся. У дыме задыхаліся і плакалі дзеці. Дарослыя спрабавалі выратаваць дзяцей. Пад націскам дзясяткаў людскіх цел не вытрымалі і ўпалі дзверы. У палаючым адзенні, ахопленыя жахам, людзі кінуліся бегчы, але тых, хто вырываўся з полымя, фашысты расстрэльвалі з аўтаматаў і кулямётаў.

Сакавіцкі дзень 1943 года стаў апошнім для 149 хатынцаў, з іх 75 дзяцей да 16-гадовага ўзросту. У полымі зніклі 26 дамоў. На месцы ціхай лясной вёскі засталося папялішча ды сіратліва ўзвышаюцца коміны.

Шэсць чалавек прызнаны сведкамі хатынскай трагедыі: адзіны дарослы сведка і пяцёра дзяцей.

Памчаўся на кані ў суседнюю вёску 13-гадовы Аляксандр Жалабковіч. Схаваліся брат і сястра Яскевічы Уладзімір (13 гадоў) і Соф'я (9 гадоў). Тром хатынцам было наканавана выжыць, выбраўшыся з палаючага хлява: 7-гадоваму Віктару Жалабковічу, 12-гадоваму Антону Бараноўскаму і 56-гадоваму Іосіфу Іосіфавічу Камінскаму.

Хатынь... 75 год з дня трагедыі спаленай вёскі, якая стала сімвалам смутку і болю Беларусі
Хатынь... 75 год з дня трагедыі спаленай вёскі, якая стала сімвалам смутку і болю Беларусі
Хатынь... 75 год з дня трагедыі спаленай вёскі, якая стала сімвалам смутку і болю Беларусі
Выстаўка "Хатынь – святыня нацыянальнай памяці" ў Мінску
Скульптура Паўла Вайніцкага "Няскораная"
Папярэдняя       1 2 3 4      Наступная