Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Незвычайныя мясціны Беларусі: новая экспазіцыя адкрылася ў Музеі хлеба

Незвычайныя мясціны Беларусі: новая экспазіцыя адкрылася ў Музеі хлеба

Незвычайныя мясціны Беларусі: новая экспазіцыя адкрылася ў Музеі хлеба
2 Сак 2018

Увесь шлях ад маленькага зярняткі, кінутага ў зямлю, да духмянага бохана з сялянскай печы прапануе прасачыць Музей хлеба. Ён заснаваны ў 2014 годзе сіламі мясцовых энтузіястаў у аграгарадку Бацвінаве Чачэрскага раёна і пастаянна папаўняецца рарытэтамі. У Год малой радзімы, якім так сімвалічна названы 2018-ы,тут прадставілі новыя экспазіцыі, што расказваюць пра быт беларусаў у канцы XVIII – пачатку XX стагоддзяў, а таксама ўнікальныя традыцыі хлебапячэння Гомельшчыны.

Першае, што бачаць госці музея, – стылізаваны сялянскі двор, калодзеж-журавель, млын, домік казы-карміцелькі… І адразу з парога іх сустракаюць, як у даўнія часы, з хлебам-соллю, запрашаючы зрабіць падарожжа ў даўніну, азнаёміцца з прадметамі кухонных рэчаў беларускіх гаспадароў. Тут сабраны драўляныя шуфлі, самавары, кадушкі, міскі, гліняныя збаны, лыжкі, ручнікі, нават цэпы для абмалоту калосся.

Акрамя таго, госці могуць паўдзельнічаць у старадаўніх беларускіх абрадах, звязаных з вырошчваннем, гатаваннем і захоўваннем хлеба, а таксама наведаць майстар-класы па выпяканні дамашняга хлеба па старадаўніх рэцэптах мясцовых гаспадынь. Менавіта тут аматарам духмянай выпечкі раскрыюць некаторыя сакрэты "сапраўднага" хлеба, адзін з якіх – толькі натуральныя інгрэдыенты: мука, вада, соль і рошчына.

Пра сапраўдны беларускі хлеб і тонкасці яго выпякання – у рэпартажы з музея.

У Год малой радзімы супрацоўнікі музея адновяць і старадаўнія абрады, звязаныя з вырошчваннем, гатаваннем, захоўваннем хлеба. Гэтым абрадам сотні гадоў. У іх захавана мудрасць, жыццёвы вопыт, філасофія жыцця нашых дзядоў і прадзедаў…

Незвычайныя мясціны Беларусі: новая экспазіцыя адкрылася ў Музеі хлеба
Незвычайныя мясціны Беларусі: новая экспазіцыя адкрылася ў Музеі хлеба
Незвычайныя мясціны Беларусі: новая экспазіцыя адкрылася ў Музеі хлеба
Незвычайныя мясціны Беларусі: новая экспазіцыя адкрылася ў Музеі хлеба
Незвычайныя мясціны Беларусі: новая экспазіцыя адкрылася ў Музеі хлеба
Папярэдняя       1 2 3 4      Наступная