Кардыяхірургі з Германіі вывучаюць вопыт Беларусі па правядзенні аперацый з выкарыстаннем 3D-мадэлі сэрца, паведаміў журналістам кардыяхірург Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра "Кардыялогія" Уладзімір Андрушчук.
У Беларусь прыехалі спецыялісты з Вышэйшай медыцынскай школы Гановера. У прыватнасці, ім цікавы беларускі вопыт лячэння гіпертрафічнай кардыяміяпатыі пры дапамозе інавацыйнай тэхналогіі, якая прадугледжвае выкарыстанне 3D-мадэлі сэрца. У Германіі аперацыі па такой тэхналогіі не прымяняюцца.
Раздрукаваная на 3D-прынтары мадэль, якая выкарыстоўваецца пры аперацыйным умяшанні, з'яўляецца дакладным прататыпам біялагічнага сэрца. 3D-мадэляваннезначна паляпшае прасторавае разуменне і дае магчымасць уявіць, дзе і ў якой колькасці патрэбна выдаліць міякард. Мадэль сэрца дапамагае не толькі вызначыць план маючай адбыцца аперацыі, але і ажыццявіць кантроль аб'ёму выкананага хірургічнага ўмяшання. Звычайна хірургі пры такім умяшанні выконваюць аперацыю на вока ва ўмовах абмежаванай бачнасці.
Паводле слоў хірургаў з Гановера, тэхналогія, якую прапанавалі беларусы, інавацыйная і мае вялікія перспектывы. Гэта вялікі крок да індывідуалізаванай хірургіі, калі планаванне ўмяшання адбываецца з дакладнасцю да міліметра.
Фота: Аксана Манчук