Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Упершыню ў Беларусі: Кубак свету ФІФА прыбыў у Мінск

Упершыню ў Беларусі: Кубак свету ФІФА прыбыў у Мінск

Упершыню ў Беларусі: Кубак свету ФІФА прыбыў у Мінск
13 Лют 2018

91 горад, 51 краіна, розныя кантыненты – глобальны сусветны тур робіць галоўны футбольны трафей планеты напярэдадні ЧС-2018. Мінск – адна з лакацый, дзе "Залатую багіню" прадставілі аматарам спорту: у беларускую сталіцу яна прыбыла з Вены, а наступны пункт назначэння – Сафія.

Першымі, хто змог убачыць Кубак свету ФІФА, сталі госці Палаца Незалежнасці – юныя беларускія футбалісты, трэнеры, прадстаўнікі футбольнай грамадскасці, пераможцы і прызёры Алімпійскіх гульняў, спартыўныя функцыянеры. Ва ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды прыбыцця знакамітага трафея ў Мінск прынялі ўдзел кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка і прадстаўнік ФІФА Лукас Рахаў, які паднёс Прэзідэнту незвычайны падарунак. Паменшаная копія Кубка свету ФІФА цяпер папоўніць экспазіцыю Палаца Незалежнасці.

Пасля ўрачыстай цырымоніі галоўны футбольны трафей адправіўся ў спартыўна-забаўляльны комплекс Falcon Club: тут, акрамя дэманстрацыі афіцыйнага Кубка ФІФА, арганізатары адкрылі зоны актыўнасці для наведвальнікаў. Прыбыў на мерапрыемства і талісман ЧС-2018 – воўк Забівака, з якім мог сфатаграфавацца кожны аматар футбола.

Цырымонія старту міжнароднага тура афіцыйнага трафея Кубка свету па футболе ФІФА адбылася 22 студзеня ў Лондане. Заключны этап турнэ пройдзе па гарадах Расіі, якая ў гэтым годзе ўпершыню стане гаспадыняй планетарнага футбольнага форуму. Чэмпіянат свету па футболе пройдзе з 14 чэрвеня па 15 ліпеня ў 11 расійскіх гарадах.

Упершыню ў Беларусі: Кубак свету ФІФА прыбыў у Мінск
Упершыню ў Беларусі: Кубак свету ФІФА прыбыў у Мінск
Упершыню ў Беларусі: Кубак свету ФІФА прыбыў у Мінск
Упершыню ў Беларусі: Кубак свету ФІФА прыбыў у Мінск
Упершыню ў Беларусі: Кубак свету ФІФА прыбыў у Мінск
Папярэдняя       1 2 3