Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | "Снежны снайпер"-2018: захапляючыя гонкі, меткая стральба і першыя гучныя перамогі будучых зорак беларускага біятлона

"Снежны снайпер"-2018: захапляючыя гонкі, меткая стральба і першыя гучныя перамогі будучых зорак беларускага біятлона

5 Лют 2018

Лічаныя дні засталіся да цырымоніі адкрыцця зімовых Алімпійскіх Гульняў-2018 у Пхёнчхане і першых стартаў галоўнай надзеі краіны – каманды беларускіх біятланістаў, у склад якой увайшлі Дар'я Домрачава, Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Надзея Пісарава, Уладзімір Чапелін… Тым часам на снежных трасах Беларусі зусім юныя спартсмены здабываюць свае першыя медалі, прымаючы ўдзел у адборачных этапах рэспубліканскіх спаборніцтваў "Снежны снайпер"-2018 на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

Адзін з самых паспяховых спартыўных праектаў для дзяцей і падлеткаў у Беларусі, які не мае аналагаў на тэрыторыі СНД, усяго за дзесяць гадоў заваяваў аўтарытэт у экспертаў і ўвагу паклоннікаў біятлона і, што галоўнае, стаў своеасаблівым трамплінам у спартыўнай кар'еры для многіх здольных юнакоў і дзяўчат з розных куткоў краіны. Дарэчы, кожны год на старты турніру выходзяць больш за 2 тысячы хлопцаў і дзяўчат у трох узроставых групах (ад 11 да 16 гадоў), прычым у іх лік уваходзяць і тыя, хто не займаецца ў спецыялізаваных секцыях.

У гэтыя марозныя лютаўскія дні падыходзіць да завяршэння другі, заключны адборачны тур: ужо вызначыліся пераможцы гарадскіх і абласных этапаў у Магілёве, Віцебску, Гомелі, а ў бліжэйшы ўік-энд спаборніцтвы прайшлі і ў Мінску. Азартныя гонкі, камандны дух, капрызы беларускай зімы, пнеўматычныя вінтоўкі і біятлонныя мішэні, – у моладзі ўсё па-сапраўднаму, як у прафесійным спорце. Кульмінацыяй стане фінал спаборніцтваў: самыя хуткія і меткія вызначацца 21-25 лютага ў Раўбічах.

"Снежны снайпер" у Магілёве: тры каманды рэгіёна змагаліся за выхад у фінал
"Снежны снайпер" у Магілёве: тры каманды рэгіёна змагаліся за выхад у фінал
"Снежны снайпер" у Магілёве: тры каманды рэгіёна змагаліся за выхад у фінал
"Снежны снайпер" у Магілёве: тры каманды рэгіёна змагаліся за выхад у фінал
"Снежны снайпер" у Магілёве: тры каманды рэгіёна змагаліся за выхад у фінал
Папярэдняя       1 2 3 4 5  [6..9]      Наступная