Самая шматлікая група беларускіх спартсменаў адправілася 1 лютага на зімовыя Алімпійскія гульні-2018 у Пхёнчхан. У яе складзе – канькабежцы Марына Зуева, Ігнат Галавацюк, Віталь Міхайлаў, Таццяна Міхайлава і Ксенія Садоўская, гарналыжнік Юрый Данілачкін, адзіны прадстаўнік Беларусі на спаборніцтвах па шорт-трэку Максім Сяргееў і самы вопытны ўдзельнік Алімпійскіх гульняў – лыжнік Сяргей Далідовіч. Перад ад'ездам на сваю сёмую Алімпіяду ён сказаў, што вельмі ўдзячны ўсім, хто яго падтрымліваў, і адзначыў, што пастараецца, нягледзячы на гады, паказаць добры вынік і парадаваць беларускіх балельшчыкаў.