Урачыстыя праводзіны членаў нацыянальных зборных Беларусі па канькабежным спорце і шорт-трэку на XXIII зімовыя Алімпійскія гульні адбыліся 31 студзеня ў "Мінск-Арэне".
У канькабежным спорце Беларусь прадставяць 5 спартсменаў: Марына Зуева, Ігнат Галавацюк, Віталь Міхайлаў, Таццяна Міхайлава, Ксенія Садоўская. У шорт-трэку на дыстанцыі 1500 м гонар краіны будзе адстойваць Максім Сяргееў.