20 школьнікаў з кітайскага горада Чанша правінцыі Хунань ва ўзросце 12-13 гадоў прыляцелі на невялікія канікулы ў Беларусь. З 31 кастрычніка па 3 лістапада хлопчыкі і дзяўчынкі знаёмяцца з культурай, побытам і навучальным працэсам у Магілёўскай вобласці.
31 кастрычніка дзеці з Паднябеснай сустрэліся з вучнямі гімназіі №4 абласнога цэнтра.
Сярод арганізатараў мерапрыемства - Магілёўскі гарвыканкам і кіраўніцтва кітайскага горада Чанша правінцыі Хунань.