Лётчык-касманаўт, Герой Расіі Алег Навіцкі наведаў сёння беларускую выстаўку на XIX Сусветным фестывалі моладзі і студэнтаў у Сочы. Алег Навіцкі паразмаўляў з маладымі людзьмі, пакінуў запіс у кнізе пажаданняў для спартсменаў, якія будуць прадстаўляць Беларусь на Еўрагульнях 2019 года. Касманаўт ад усёй душы пажадаў ім паспяховага выступлення на спаборніцтвах.