У самым пачатку канцэрта Сцінг выступіў са сваім старэйшым сынам Джо Самнерам, які, дарэчы, і знешне, і голасам падобны да свайго знакамітага бацькі. На мінскай сцэне Джо сольна выканаў свае песні пад акампанемент гітары, а затым заклікаў паклоннікаў падпісвацца на яго акаўнт у Instagram і нават парадаваў публіку некалькімі фразамі на беларускай мове.